Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест


Як карыстацца гэтай брашурай

Як карыстацца гэтай брашурай

Вывучайце з настаўнікам: папрасіце чалавека, які даў вам гэту брашуру, праводзіць з вамі вывучэнне Бібліі або запоўніце заяўку аб вывучэнні на нашым сайце jw.org.

УСТУП

Прачытайце кожны абзац, у тым ліку пытанні, выдзеленыя тлустым шрыфтам (А), і біблейскія вершы (Б), якія падкрэсліваюць галоўныя думкі. Звярніце ўвагу, што каля некаторых вершаў пазначана «Прачытайце».

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Уступныя словы з падзагалоўка «Даведайцеся больш» (В) паказваюць, што будзе абмяркоўвацца далей. Пункты (Г) з гэтай часткі прызначаны для абмеркавання з настаўнікам. Прачытайце біблейскія вершы, адкажыце на пытанні і паглядзіце ўсе відэа (Д).

Звярніце ўвагу на ілюстрацыі і подпісы да іх (Е), падумайце, як адказаць на пытанні з рамкі «Некаторыя кажуць» (Ж).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Рамкі «Выснова» і «Для абмеркавання» (З) дапамогуць замацаваць матэрыял. Калі ўрок пройдзены, пастаўце дату. Рамка «Мае мэты» (І) дапаможа вам прымяніць у жыцці тое, пра што вы даведаліся. У рамцы «Вам будзе цікава» (К) вы знойдзеце дадатковы матэрыял: артыкулы і відэа.

Як знаходзіць біблейскія вершы

У спасылцы пазначаны біблейская кніга (А), раздзел (Б) і верш (або вершы) (В). Напрыклад, Яна 17:3 азначае, што трэба адкрыць Евангелле паводле Яна, раздзел 17, верш 3.